Беларуская Служба

Беларусы сутыкаюцца ўсё часцей з адмовамі ў меддапамозе

02.05.2021 17:21
З-за адсутнасці фінансавання лекары адсылаюць хворых дадому.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by press and from Pixabay/CC0

У Слоніме жанчына зламала нагу ды звярнулася ў шпіталь па дапамогу, з-за пякельнага болю ў калене (у выніку падзення). але там не было гіпсу. Яе, як і належыць, адправілі рабіць здымак і чакаць лекара. Здымак паказаў пералом.

Пры пераломе накладваецца гіпс, якога ў бальніцы не знайшлося. Пацыентцы было прапанавана пашукаць гіпс самой у аптэках у выхадны дзень.

З-за свята большасць аптэк не працавала, а ў тых, якія працавалі - гіпсу не было. У выніку лекары прынялі рашэнне: перавязаць месца пералому бінтам і адправіць жанчыну дадому.

юл